Афіцыйны сайт

Дзелавым людзям

Суб'ектам малога прадпрымальніцтва

У адпаведнасці з Палажэннем аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва і суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва», аблвыканкамам заключаны пагадненні з ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «БПС-Ашчадбанк»  па  пытаннях прадастаўлення ільготных банкаўскіх  крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб'ектам малога прадпрымальніцтва ў мэтах рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў за кошт сродкаў, прадугледжаных у Дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016-2020 гады».
Ільготныя крэдыты выдаюцца пад 0,5  стаўкі  рэфінансавання  плюс     2-2,5% маржа банка.
Кантактная інфармацыя:
адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» Філіял 400 – Гродзенскае абласное кіраванне, 230011 г. Гродна, вул. Навакастрычніцкая, 5, тэлефон 8 (0152) 73 70 61, 73 70 63;
адкрытае акцыянернае таварыства «БПС-Ашчадбанк» рэгіянальная дырэкцыя № 400 па Гродзенскай вобласці,  230023 г.Гродна,  вул. 1 Мая 2/2,   тэлефон  8  (0152) 79 04 00, 79 04 34;
філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» - Гродзенскае абласное кіраванне, 230027, г. Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 110, тэлефон  8 (0152) 79 52 17, 79 52 30.