Афіцыйны сайт

Інвестыцыі

У адпаведнасці са службовымі інструкцыямі функцыі службы «Адно акно» ў Смаргонскім раённым выканаўчым камітэце ў частцы ўзаемадзеяння з інвестарамі, у тым ліку па пытаннях папярэдняга кансультавання інвестараў, ажыццяўляе аддзел эканомікі райвыканкама.
Адказныя службовыя асобы:
Галдыцкая Ірына Гендрихаўвна - начальнік аддзела эканомікі
Час працы: панядзелак-пятніца з 8-00 да 17-00 гадзін
Адрас: г. Смаргонь, вул.Леніна, 5, каб.306
Тэл. 8-01592-31225; электронны адрас: econom@smorgon.gov.by

Прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал па Смаргонскаму раёну за студзень - чэрвень 2017 года

За студзень – чэрвень 2017 года прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал па  Смаргонскаму раёну ў суме 83763 тыс. рублёў або 185,4% да студзеня  – чэрвеня 2016 года.
Па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі, інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень  – чэрвень 2017 года склалі 8440 тыс. рублёў, тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года 92,1%, па арганізацыях, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень  – чэрвень 2017 года склалі 72316 тыс. рублёў, тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года 212,0%.