Афіцыйны сайт

Каранёўскі сельсавет

Выконваючы абавязкі старшыні − Норык Святлана Сяргееўна, тэл. 42795.

Кіраўнік спраў − Шыш Святлана Леанідаўна, тэл. 44670.

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта ажыццяўляецца па серадах з 8.00 да 13.00, "прамыя тэлефонныя лініі" праводзяцца па суботах з 9.00 да 12.00 па тэл. +37529 7892275.

          Каранеўскі сельсавет утвораны ў 1944 годзе, размешчаны ў заходняй частцы Смаргонскага раёна. У 2008 годзе да адміністрацыйнай тэрыторыі сельсавета быў далучаны Бялкоўшчынскі сельсавет. Пастаянна дзеючы орган, які забяспечвае арганізацыю работы на тэрыторыі сельсавета, – Каранёўскі сельскі выканаўчы камітэт. У сувязі з далучэннем тэрыторыі Бялкоўшчынскага сельсавета і з мэтай паляпшэння абслугоўвання насельніцтва, адміністрацыйны цэнтр сельсавета вызначаны па адрасе: г. Смаргонь, зав. Камсамольскі, д. 18. Цэнтральным населеным пунктам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Асінаўшчызна, размешчаны ў 6 кіламетрах ад горада Смаргоні.

Колькасць населеных пунктаў − 41.  Насельніцтва на 2017/01/01 − 2521 чалавек.
• Аславяняты − вёска
• Белевічы − вёска
• Бялкоўшчына − аграгарадок
• Беразнякі − вёска
• Васілевічы − вёска
• Васюкі − вёска
• Гауці − вёска
• Глінна − вёска
• Галяшонкі − вёска
• Зацішша − вёска
• Караваі − вёска
• Карані − вёска
• Краснае − вёска
• Кулакова − вёска
• Ляўкі − вёска
• Лісічына − вёска
• Лубянка − вёска
• Мацюляны − вёска
• Навінка − вёска
• Арэхаўка − вёска
• Асінаўка − вёска
• Асінаўшчызна − аграгарадок
• Перавессе − вёска
• Пагарэльшчына − вёска
• Падзялёная − вёска
• Панара − вёска
• Рыбакі − вёска
• Сазоны − вёска
• Святляны − вёска
• Слабсны − вёска
• Смалярня − вёска
• Студзянец − вёска
• Стымоні − вёска
• Талмуцішкі − вёска
• Татаршчына − вёска
• Харукава − вёска
• Хвецавічы − вёска
• Хадакі − вёска
• Хацені − вёска
• Шаматова − вёска
• Яжгі − вёска

Арганізацыі:
Вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас Смаргонскі», тэл. 76138;
Смаргонскае лясніцтва ДЛГУ «Смаргонскі вопытны лясгас», тэл. 34390.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 6 фермерскіх гаспадарак, 10 садаводчых таварыстваў.

Гандаль:
Аг. Асінаўшчызна: 2 крамы (тэл. 76181, тэл. 76329), аг. Бялкоўшчына - 2 крамы (тэл. 95221, тэл. 95246).
Аддаленыя населеныя пункты абслугоўваюцца аўтамагазінамі.

Сфера паслуг:
Комплексныя прыёмныя пункты ў аг. Бялкоўшчына (тэл. 95246), аг. Асінаўшчызна (тэл. 76329);
аддзяленне сувязі ў аг. Бялкоўшчына (тэл. 95240).
У аг. Бялкоўшчына таксама функцыянуе Дом сумеснага самастойнага пражывання для пажылых грамадзян.

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад-пачатковая школа» (тэл. 90121).

Установы аховы здароўя:
ФАП аг. Бялкоўшчына (тэл. 95222).
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва таксама ажыццяўляецца Вялікамысскім ФАПам, Каранёўскай і Сольскай амбулаторыямі.

Установы культуры:
Сектар культуры і вольнага часу «Бялкоўшчынскі Дом культуры» (тэл. 90639);
філіял «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка» тэл. (95181);
філіял «Асінаўшчызненская сельская бібліятэка» (тел.76131).

Воінскія пахаванні, памятныя знакі:
сімвалічныя помнікі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Бялкоўшчына, в.Карані, в. Гауці;
нямецкае пахаванне перыяду Першай сусветнай вайны ў в. Гауці.

Культавыя будынкі:
Касцёл Праабражэння Гасподняга ў в. Аславяняты Смаргонскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь;
царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Святляны Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.