Афіцыйны сайт

Крэўскі сельсавет

Старшыня – Капыш Сяргей Леанідавіч, тэл. (801592) 93475
Кіраўнік справамі – Жабінская Алена Міхайлаўна, тэл. (801592) 93446
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта ажыццяўляецца па серадах з 8.00 да 13.00, «прамыя тэлефонныя лініі» па суботах з 9.00 да 12.00 па тэл. (8033) 378 84 21

Кароткая гістарычная даведка
Крэўскі сельсавет Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ўтвораны 12 кастрычніка 1940 г. Цэнтрам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Крэва.
У гістарычных летапісах Крэва вядома з ХІІІ ст. як сталіца Нальшанскай зямлі, а ў XIV стагоддзі,  як цэнтр Крэўскага княства.  У 2-ой  палове XIV стагоддзя Крэва ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе з'яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. У XIV стагоддзі тут Гедэмін пабудаваў замак-крэпасць. З 1569 года Крэва ў складзе Рэчы Паспалітай. З 2-ой паловы XVI стагоддзя Крэва з'яўлялася мястэчкам, дзяржаўнай (каралеўскай) уласнасцю. У XVII – XVIII стагоддзях мела Магдэбургскае права, да канца XVIII стагоддзя валодала сімваламі незалежнасці: гербам «Ляліва» і гарадской пячаткай, пазней прыйшло ў заняпад. З 1795 г. у складзе Расейскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1846 годзе тут было адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1854 годзе тут пабудавана з бутавага каменя царква Аляксандра Неўскага.
У 1886 годзе ў Крэве было 170 двароў, каля 980 жыхароў, дзейнічала валасное праўленне, 4 царквы, вадзяны млын, земскае народнае вучылішча, 4 крамы, заезджы двор, 3 карчмы, 2 кірмашы ў год, 1 раз у тыдзень быў гандаль. У 1889 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.
У 1905 годзе налічвалася каля 1750 жыхароў, дзейнічае валасное праўленне, 2 царквы, паштовае і тэлеграфнае аддзяленне, конная паштовая станцыя, касцёл, прыёмны пакой і ўрачэбны ўчастак, вінныя крамы, царкоўна-прыходская школа, млын, земскае народнае вучылішча. У XIX – першай палове XX ст. Крэва з'яўлялася цэнтрам керамічнай вытворчасці.
Геаграфічнае становішча
Аграгарадок Крэва размешчаны на адлегласці 22 км на поўдзень ад раённага цэнтра – горада Смаргоні. Аграгарадок мае аўтобуснае паведамленне з раённым цэнтрам, праходзіць магістраль Мінск-Вільнюс. Агульная плошча сельсавета складае 28644,0 га.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
• в. Асаны
• аг. Ардашы
• в. Арляняты
• х. Асманоўка
• в. Біцяняты
• в. Балобаны
• в. Баярск
• в. Вавукі
• в. Вярэбушкі
• в. Вішнёўка
• х. Вішнёўка
• в. Вайташы
• в. Войневічы
• в. Гамзічы
• х. Галавацішкі
• в. Гейлешы
• в. Гаравыя
• в. Дахны
• х. Дзяракі
• х. Драздзішкі
• в. Ермакі I
• х. Жменькі
• в. Карачоўшчына
• в. Камяніца
• х. Касымова
• в. Клышкі
• в. Копцевічы
• в. Каранды
• в. Качаны
• аг. Крэва
• в. Крыўск
• в. Круглянка
• в. Куты
• х. Кунцаўшчына
• х. Леанполле
• х. Ленкаўшчына
• в. Лашаны
• в. Малявічы
• в. Мілэйкава
• в. Мілідаўшчына
• в. Мірклішкі
• в. Мікулеўшчына
• в. Монтацішкі
• в. Мысіншчына
• х. Няроўка
• в. Навасёлкі
• в. Пераходы
• в. Панарка
• в. Полтараўшчына
• в. Папелевічы
• в. Ракуцева
• аг. Ракаўцы
• в. Рымцелі
• в. Равок
• в. Серадзі
• в. Скірдзімы
• в. Старыя Баруны
• х. Тамасоўка
• в. Труханава
• в. Франаполь
• х. Харлаўшчына
• х. Чаботкі
• в. Чатырки
• в. Чухны
• х. Шымакі
• х. Шлямкі
Дэмаграфічная характарыстыка:

Колькасць насельніцтва складае 1994 чалавекі, у тым ліку:
працаздольнага ўзросту – 1071 чалавек;
пенсіянераў – 762 чалавекі;
дзяцей да 16 гадоў – 161 чалавек;
адзінокіх грамадзян – 57 чалавек;
інвалідаў I-ай і II-ой груп – 112 чалавек;
адзінока пражываючых грамадзян – 761 чалавек;
старэй 80-ці гадовага ўзросту – 222 чалавекі;
шматдзетных сем'яў – 13 чалавек;
няпоўных сем'яў – 29 чалавек;
інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прыраўнаваных да іх – 2 чалавекі, у т. л. інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – 1 чалавек.

Арганізацыі:
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Крэва», (801592) 90142;
Фермерскія гаспадаркі: «Агра-Вастара», «Брэль», «Асаны», «Вермі Экапрадукт», фермерская гаспадарка Мартусевіча Д. І.;
Крэўскае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас», (801592) 91704
Аб'екты сацыяльнай інфраструктуры

Дзяржаўныя ўстановы адукацыі:
«Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад–сярэдняя школа», (801592) 90120;
«Вучэбна-педагагічны комплекс Ракавецкі яслі-сад-пачатковая школа» (801592) 45441

Арганізацыі аховы здароўя:
Крэўская бальніца сястрынскага догляду, (801592) 93414
Крэўская амбулаторыя, (801592) 93424
Ракавецкі фельчарска-акушэрскі пункт, (801592) 45387
Ардашынскі фельчарска-акушэрскі пункт, (801592) 94526
Аптэка №102 РУП «Фармацыя», (801592) 93453

Сацыяльнае абслугоўванне:
4 Дамы сацыяльных паслуг у вёсках: Мікулеўшчына, Старыя Баруны, Монтацішкі, Копцевічы;
стацыянарны сацыяльны пункт установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом», (801592) 93498;
сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 18 сацыяльных работнікаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом».

Дзяржаўныя ўстановы культуры:
Сектар культуры і вольнага часу «Крэўскі дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры», (801592) 90638
Філіял «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка», (801592) 45395
Філіял «Крэўская сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка», (801592) 90638.

Гандлёвыя прадпрыемствы:
4 магазіны «Тавары паўсядзённага попыту» Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства: аг. Ардашы, аг. Крэва, аг. Ракаўцы, в. Баярск;
магазін «Рагнеда» ў аг. Крэва таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марылекспрод»;
магазін «Луч» у аг. Крэва прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «ВІТАНтрэйд»;
магазін ў аг. Раковцы таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелЛеонТорг»;
прамысловы магазін «Забава» ў аг. Крэва індывідуальнага прадпрымальніка Кісялевіч М. С.
4 аўтамагазіны (Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, унітарнае прыватнае гандлёвае прадпрыемства «АнаВір», аграгандлёвае унітарнае прадпрыемства «Ніва-ЗОС», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль») абслугоўваюць 46 малых населеных пунктаў.

Бытавое абслугоўванне:
Комплексны прыёмны пункт «Крэва» вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смаргонскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва», (801592) 93450

Аддзяленні паштовай сувязі Смаргонскага раённага вузла паштовай сувязі: «Крэва» (801592)93425, «Ракаўцы» (801592) 45397, «Ардашы», перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі «Мілэйкава».

Аддзяленні банкаў:
філіял ААБ «Беларусбанк» у аг. Крэва, (801592) 94540.

Культавыя будынкі:
Касцёл Праабражэння Гасподня аграгарадка Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь;
Храм святога Дабравернага князя Аляксандра Неўскага вёскі Крэва Смаргонскага раёна Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.