Афіцыйны сайт

Адукацыя

Адрас: 231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Адрас электроннай пошты: uo-smorgon@mail.grodno.by
Адрас сайта: smorgon.grodno.unibel.by

Рэжым працы: з 8.00 да 17.00 гадзін, перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін, выхадны: субота, нядзеля.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама: Шчасны Ігар Пятровіч, кантактны тэлефон: (8 01592) 3 21 82, графік прыёму: 2-я, 4-я пятніца месяца з 8.00 да 13.00.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта: Мінкоўская Аксана Мікалаеўна, кантактны тэлефон: 8 (01592) 3 26 89, графік прыёму: аўторак: 8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта: Цярэшка Казімір Уладзіміравіч, кантактны тэлефон: (8 01592) 2 21 38, графік прыёму: панядзелак: 8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00.


Сістэма адукацыі Смаргонскага раёна прадстаўлена 35 установамі адукацыі. На 1 студзеня 2017 года ўстановы дашкольнай адукацыі наведвае 2281 (2015 – 2152) выхаванец, установы агульнай сярэдняй адукацыі  5463 (2015 – 5352) вучні.
Выконваюцца сацыяльныя стандарты дашкольнай адукацыі: ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй ад 1 года да 6 гадоў складае 79,8% (2015 – 77,6%), ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы - 100% (2015 – 100%). Новымі формамі дашкольнай адукацыі ахоплена 19,74% (2015 – 18,16%) дзяцей. Функцыянуюць 2 групы кароткачасовага знаходжання на пастаяннай аснове, сямейны дзіцячы сад. Арганізаваны сацыяльна-адукацыйныя паслугі для 8 дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю ва ўмовах сям'і (2015 – 4 дзіцяці).
У 2016/2017 навучальным годзе на базе 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана праца 19 профільных класаў. Профільным навучаннем ахоплена 363 вучняў, што складае 58,5% ад агульнай колькасці навучэнцаў X-XI класаў (2015/2016 навучальны год  8 – профільных Х класаў, 1 педагагічны клас (група).
Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2016 года па васьмі вучэбных прадметах з адзінаццаці выпускнікамі раёна атрыманы вынік вышэй абласнога (2015 – па двух вучэбных прадметах). Раённы паказчык паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў параўнанні з 2015 годам павялічыўся на 2,2% і склаў 60,5%.
Выступленні каманды раёна на трэцім і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынеслі 17 і 3 дыпломы адпаведна (2015 – 17 і 2 дыпломы).
Студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў сталі 149 (63,9%) выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Смаргоні (2015 – 65,1%) і 33 (48,5%) выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі сельскай мясцовасці (2015 – 36, 5%). 144 (79,1%) выпускнікі  навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (2015  –75,3%), 38 (20,9%)  – на ўмовах аплаты (2015  – 24,7%).
У 18 установах адукацыі арганізавана дзейнасць па ажыццяўленні рэспубліканскіх інавацыйных праектаў (2015  – у 13 установах адукацыі).
Створана цэласная выхаваўчая прастора, дынамічна развіваецца выхаваўчае асяроддзе. На працягу 2016 года ажыццяўлялася рэалізацыя тэматычных мерапрыемстваў па Году культуры. Функцыянуюць 14 паспартызаваных музеяў і 3 музейныя пакоі. Прыняты меры па актывізацыі экскурсійнай дзейнасці. Паказчык удзелу вучняў у экскурсіях склаў 415,6% (план – 400%).
Стабільны ахоп навучэнцаў адпаведнага ўзросту грамадскім аб'яднаннем «БРПА» (99%), членамі грамадскага аб'яднання «БРСМ» з'яўляюцца 51,1% навучэнцаў.
Ва ўстановах адукацыі арганізавана работа 476 аб'яднанняў па інтарэсах (8336 навучэнцаў), што складае 152,6% ад усіх навучэнцаў. З іх 198 аб'яднанняў па інтарэсах (2703 навучэнцы) арганізаваны ў дзяржаўнай установе адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (2015 – 2820 вучняў).
За 2016 год былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы 124 непаўналетнія, у сувязі з нармалізацыяй сітуацыі ў сем'ях знята з уліку 58 дзяцей (63,04%), што на 2,84% больш за паказчык аналагічнага перыяду 2015 года.
29 непаўналетніх (2015 – 25 дзяцей) адабраны ў бацькоў у сувязі з прызнаннем патрэбы ў дзяржаўнай абароне. Паказчык вяртання дзяцей у біялагічныя сем'і з ліку прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне склаў 50% (2015 – 16,7%).
З 57,9% да 59,2% павялічыўся паказчык расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, па выніках года.
Дадатковае фінансаванне ўстановы адукацыі атрымалі дзякуючы ўдзелу ў праектах ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні». У 2016 годзе фінансаванне атрымалі 2 праекты дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»: «Маладзежная тэлестудыя «МАГ» (7 614 еўра),«Бюро віртуальных экскурсій»  (3 976 еўра). Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні» з'яўляецца атрымальнікам міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў памеры 5845 еўра для рэалізацыі партнёрскай ініцыятывы «Развіццё школьнай бізнес-кампаніі «By Six» у межах праекта «Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый». Над рэалізацыяй праекту «Аб чым маўчаць валуны», бюджэт якога складае 2893 Еўра, працуе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа».
На працягу 2017 года ўстановамі адукацыі будзе працягнутая праца па рэалізацыі партнёрскіх праектаў у межах Праграм трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва –Латвія – Беларусь 2014–2020» (6 праектаў), «Польшча – Беларусь –Украіна 2014 – 2020» (1 праект).
Сярэднемесячная заработная плата работнікаў устаноў адукацыі за 2016 год склала 451,4 рублёў (2015 – 418,6 рублёў), педагагічных работнікаў – 556,3 рублёў (2015 – 511,4 рубля), работнікаў устаноў спорту і турызму – 542,5 рублёў (2015 – 508,5 рублёў).
Выканана рамонтных работ на суму 235 972,81 руб. (2015 – 203 486,00 руб.). Паступленні ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 341 563,28 руб. (111%).
Ва ўсіх установах адукацыі горада ўстаноўлены кнопкі «хуткага выкліку». Сістэмы відэаназірання абсталяваны ў 26 установах адукацыі  – 51 камера на суму 24 589,23 руб. На працягу 2016 года ўстаноўлена 36 камер відэаназірання ў 19 установах адукацыі (16 000,23 руб.).
У рамках рэалізацыі міжнародных інвестыцыйных праектаў прыцягнута дадатковых сродкаў на суму 32 059,25 рублёў.
Вялікая ўвага ў раёне надаецца развіццю спорту і турызму. За 2016 год у раёне праведзена 73 фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна - масавыя мерапрыемствы, у якіх прыняло ўдзел 9444 чалавекі.
Зборная каманда Смаргонскага раёна ў абласных спаборніцтвах сярод сямейных каманд «Тата, мама, я – спартыўная сям'я» заняла 2 месца, у абласных спаборніцтвах фізкультурна-аздараўленчага комплексу – 3 месца.
У складзе нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-Дэ-Жанейра выступала выхаванка дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» Рыцікава Юлія, якая заняла 9 месца. У спісачны склад нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь уключаны 6 спартсменаў раёна (з іх 3 чалавекі ў асноўным складзе, 3 чалавекі ў пераменным). За 2016 год у раёне падрыхтаваны майстар спорту, 32 першаразраднікі.
Аб'ём платных паслуг фізічнай культуры і спорту за 2016 год склаў 70796,29 руб. (124% да ўзроўню 2015 года).
Забяспечанасць расходаў у сферы фізічнай культуры і спорту ў разліку на аднаго жыхара раёна за 2016 год склала 19,4 рублі або 0,92 базавых велічыні пры нарматыве 0,25 базавых велічынь.