Афіцыйны сайт

Гандаль

Да увагі суб'ектаў гаспадарання

З 19 жніўня 2017 г. уступае ў сілу пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю    Рэспублікі   Беларусь   ад     27 чэрвеня 2017 г. № 28 «Аб пераліках тавараў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь». Дадзеная пастанова распрацавана наўзамен пастановы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2014 г. №20 «Аб пераліках тавараў».
Суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, неабходна прывесці асартыментныя пералікі тавараў у адпаведнасць з названым пастановай.


Вынікі працы гандлёвай галіны за 1 паўгоддзе 2017 года
                                  
Гандлёвая сетка раёна прадстаўлена 590 аб'ектамі гандлю, 3 гандлёвымі цэнтрамі, 51 аб'ектам грамадскага харчавання і 167 аб'ектамі бытавога абслугоўвання.
Праз усе каналы рэалізацыі за студзень – чэрвень 2017 г. насельніцтву рэалізавана тавараў на 84,7 млн. рублёў. Тэмп росту рознічнага тавараабароту ў супастаўных цэнах склаў 99,7% пры прагнозе  – 102,0%.
Рознічны тавараабарот на душу насельніцтва склаў 1,62 тыс. рублёў (па вобласці – 1,8 рублёў), у тым ліку па арганізацыях гандлю –  1,39 тыс. рублёў пры сярэднеабласным паказчыку – 1,48 тыс. рублёў.
Найбольш буйнымі гандлёвымі арганізацыямі раёна з'яўляюцца філіял ТАА «Еўрагандаль», тавараабарот якога складае 15,1% ад агульнага аб'ёму рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю, Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства – 8,8%, ЗТАА «Марцін Ін Фуд» – 5,1% , ААТ «Спадчына» – 3,7%, ЗАТ «Дабраном»  – 4,5%.
З мэтай павелічэння рознічнага тавараабароту гандлёвымі арганізацыямі прымяняюцца актыўныя формы продажаў: кірмашы, акцыі па зніжэнні цэн на тавары і неценовыя мерапрыемствы (дэгустацыі, сэмплінг, рэкламныя гульні і інш.).
За кошт правядзення прадпрыемствамі гандлю рэкламных акцый і распродажаў тавараў па зніжаных цэнах (125), кірмашоў і выстаў (36) атрымана дадаткова 236,6 тыс. рублёў абароту.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва сельскіх населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарная сетка, ажыццяўляецца 11 аўтамагазінамі, з іх 2 сістэмы спажывецкай кааперацыі.
У 2017 годзе прадоўжана работа па адкрыцці і ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. За першае паўгоддзе 2017 г. адкрыта 17 аб'ектаў гандлю з гандлёвай плошчай 900 кв.м. Вядзецца будаўніцтва аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання на 8 зямельных участках, рэалізаваных праз аўкцыён.
Па стане на 1.07.2017 выкананы сацыяльны стандарт забяспечанасці гандлёвымі плошчамі на адну тысячу жыхароў - 635 кв.м. Забяспечанасць насельніцтва пасадкавымі месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання склала 28,2 пасадачных месца на 1 тыс. жыхароў пры нарматыве  – 22.
Развіваецца бытавое абслугоўванне насельніцтва. Па стане на 01.07.17 у дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» па Смаргонскаму раёну ўключана 216 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 64 юрыдычныя асобы і 152 індывідуальных прадпрымальніка, 167 аб'ектаў аказання паслуг.