Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

У студзені – сакавіку 2023 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 299,9 млн. даляраў ЗША ці 79,1 % да ўзроўню студзеня-сакавіка 2022 г. Экспарт тавараў склаў 193,2 млн. даляраў ЗША, тэмп росту да ўзроўню студзеня – сакавіка 2022 г. 83,4 %. Імпарт тавараў па раёне склаў 106,8 млн. даляраў ЗША ці 72,3 % да аналагічнага ўзроўня 2022 г. Знешнегандлёвае сальда станоўчае – 86,4 млн. даляраў ЗША.
 Удзельная вага экспарту тавараў Смаргонскага раёна ў экспарце Гродненская вобласці склала 26,3 %.
 У студзені – сакавіку 2023 г. больш 55 суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці, з іх больш 29 экспарцераў, ажыццяўлялі знешнеэканамічны гандаль з 37 краінамі, у тым ліку экспартавалі ў 29 краін.
 Больш 83,5 % экспарту тавараў прыпадае на 5 краін (Расія – 62,6 %, Данія – 9,3 %, Польшча – 4,5 %, Іспанія –4,0 % Германія –3,1 %).
 Суадносіны дыверсіфікацыі экспарту за студзень – сакавік 2023 г. у раёне склаліся наступным чынам: краіны ЕАЭС – 65,9 % (61,0 %), краіны ЕС – 26,2 % (25,9 %), іншыя краіны – 7,9 % (13,1 %).
 У студзені – сакавіку 2023 г. знешнегандлёвы абарот паслуг ўсіх арганізацый Смаргонскага раёна склаў 16,5 млн. даляраў ЗША або 79,8 % да ўзроўню студзеня – сакавіка 2022 г.
 Экспарт паслуг Смаргонскага раёна склаў 5,1 млн. даляраў ЗША ці 122,8 % да аналагічнага ўзроўня 2022 г., імпарт паслуг – 11,4 млн. даляраў ЗША ці 69,0 % імпарту студзеня – сакавіка 2022 г. Сальда адмоўнае – 6,3 млн. даляраў ЗША.
 Удзельная вага экспарту паслуг Смаргонскага раёна ў экспарце Гродненская вобласці склала 6,9 %.
 У структуры экспарту паслуг дамінуючае становішча займаюць транспартныя паслугі. Удзельная вага транспартных паслуг у экспарце раёна складае 93,1 %.
 У структуры імпарту паслуг дамінуючае становішча займаюць транспартныя паслугі. Удзельная вага транспартных паслуг складае каля 73,6 % 
 У студзені–сакавіку 2023 года краінавая дыверсіфікацыя экспарту паслуг размеркавалася наступным чынам: у дзяржавы-члены ЕАЭС рэалізавана 89,6% экспарту раёна, у краіны ЕС – 10,0% і іншыя краіны – 0,4 %. 
 На пяць краін прыпадае каля 98,4% экспарту паслуг раёна: Расія (удзельная вага – 82,4%), Люксембург (8,8%), Казахстан (7,2%).