Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”

Адрас: 231000, Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, вул. Кірава, 2.
Е-mail: csa-smorgon@tut.by 
Сайт:http://csa-smorgon.by  
Рэжым працы:
Прыёмная з 8.00 да 18.00, субота з 8.00 да 15.00, нядзеля - выхадны.
тэл.: 8 (01592) 4-46-71.
тэлефон/факс: 8 (01592) 4-46-28.
Дырэктар: 
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: серада 9.00-13.00, 14.30-16.30
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: Токарава Вольга Мікалаеўна, тэл. 8 (01592) 4-46-40.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: Пахомава Марына Паўлаўна, тэл. 8 (01592) 4-46-40. 
Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце: Хадановіч Ніна Яўгенаўна, тэл. 8 (01592) 4-46-08.

Адукацыя ў школе вядзецца па 3 накірунках: музычнае, харэаграфічнае, мастацкае. Тэрміны навучання: 5 і 7 гадоў. У школе працуюць: група эстэтычнага развіцця для дзяцей 4-6 гадоў, падрыхтоўчыя групы па харэаграфіі і выяўленчым мастацтве.

Асноўныя задачы:

– эстэтычнае выхаванне;

– задавальненне патрэб у культурным, інтэлектуальным і

– асобасным развіцці;

– забеспячэнне ўмоў для духоўна-маральнага і мастацкага развіцця дзяцей і падлеткаў;

– развіццё творчых здольнасцяў;

– распаўсюджванне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей;

– выяўленне таленавітай моладзі;

– арганізацыя вольнага часу навучэнцаў праз канцэртную дзейнасць;

– стварэнне ўмоў для набыцця ведаў, уменняў і навыкаў у розных відах мастацтва, вопыту мастацкай творчасці;

– прафесійная арыентацыя.

Школа з'яўляецца захавальніцай традыцый, неацэннага педагагічнага вопыту, назапашанага настаўнікамі за ўсю яе гісторыю. І не дзіўна, што большая частка настаўнікаў школы – гэта яе выпускнікі. На дадзены перыяд 50 настаўнікаў з'яўляюцца яе выпускнікамі: Малышава А.С., Токарава В.М., Бобырава Л.В., Коваль С.П., Бортнік В.У., Марозава Н.А., Золатава Н.В., Шукеловіч Н.Д., Хвастэнка А.І., Крутаўцова Н.В., Ворашэнь З.Д., Лепяшынская В.А., Смагіна Л.В., Глазкіна М. Э., Радзевіч Т.А., Пецюк В.Г. і іншыя.

Установа вядома сваімі педагагічнымі дынастыямі: настаўніцкая дынастыя Малышавых, сямейны калектыў Жых, музычная сям'я Бортнік, настаўніцкія дынастыі Пецюк і Дзенісенка і іншыя.

За гады існавання школы ў ёй склалася нямала выдатных традыцый: прысвячэнне ў юныя музыканты, танцоры, мастакі; серыя канцэртаў, прысвечаных навагоднім і калядным святам «Калядныя сустрэчы»; тэматычныя вечары; канцэрты, прысвечаныя юбілейным датам і іншыя. Штогод установа праводзіць адкрыты рэгіянальны конкурс-пленэр «Мой край – Смаргоншчына».

Школа цесна супрацоўнічае з многімі ўстановамі і духоўнымі арганізацыямі, як на раённым, так і на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Штогод праходзяць серыі канцэртаў у рамках «Тыдня музыкі, танца і выяўленчага мастацтва», майстар-класы па выяўленчаму мастацтву ў ДУА «Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр», канцэртныя праграмы ў УТЦСАН «Цёплы дом», канцэрт «Святло каляднае зоркі» сумесна з Храмам Прэабражэння Гасподняга г. Смаргоні.

Асаблівая ўвага надаецца дабрачыннай дзейнасці. Штогод праводзіцца дабрачынная выстава «Ангел в твоем сердце» (выставачная зала ДУК «Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей») і дабрачыннае навагодняе мерапрыемства «Волшебство приходит в каждый дом» для выхаванцаў Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Установа з'яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Навучэнцы і настаўнікі, а таксама ўзорныя і народныя калектывы актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях, конкурсах, сустрэчах і семінарах не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі: Расійская Федэрацыя (г.Анапа, г. Красназнаменск, г. Масква, г. Санкт-Пецярбург, г. Тула, г. Смаленск); Украіна (г. Ужгарад, г. Луцк, г. Роўна, г. Драгобыч, г. Кіеў); Рэспубліка Польшча (г. Сейны, г. Мронгава, г. Добрэ място, г. Люблін, г. Познань); Літоўская Рэспубліка (г. Лаздіяй, г. Вісагінас, г. Вільнюс, г. Паланга), Латвійская Рэспубліка (г. Рыга); Аўстрыйская Рэспубліка (г. Вена); Італьянская Рэспубліка (г. Рыміні, г. Ланчыяна); Чэшская Рэспубліка (г. Прага); Венгерская Рэспубліка (г. Будапешт), Французская Рэспубліка (г. Парыж).

У 2012 годзе рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджана заахвочвальная прэмія з уручэннем пасведчання фонду Савіцкай Алене (клас настаўніка Грагоўскай В.А.) - лаўрэату VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча.

У 2018 годзе за перамогі ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах навучэнцы школы адзначаны заахвочвальнай прэміяй і матэрыяльнай дапамогай спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Анастасіі Ванеевай прысуджана заахвочвальная прэмія. Кузьміну Дзянісу, Гаўрову Кірылу і Мозеру Яўгену (выпускнік 2018 года ДУА «Смаргонская ДМШ им ім.М. К. Агінскага», навучэнец УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім.М.К.Агінскага») аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.

На базе школы працуюць 4 калектывы, якія маюць званне «народны»: ансамбль сучаснай камернай музыкі «Субито» (кіраўнік А.С.Кім), ансамбль народнай музыкі «Явар» (кіраўнік В.У.Бортнік), струнны ансамбль «Кантрасты» (кіраўнік С.П.Коваль), вакальная група «Кантабіле» (кіраўнік С.Л.Садоўская); і 7 калектываў са званнем «узорны»: ансамбль народнай музыкі «Гулянок» (кіраўнік Я.В.Варонін), ансамбль танца «Вілляначка» (кіраўнік У.І.Бублевіч), ансамбль народнай песні «Кучарочкі» (кіраўнік А.Д.Захарава), струнны ансамбль «Чароўная скрыпка» (кіраўнік В.М.Жук), ансамбль віяланчэлістаў «Вио-Фантазия» (кіраўнік А.І.Мартынчык), струнны ансамбль «Заводные

смычки» вучняў малодшых класаў (кіраўнік Я.В.Петрасян), тэатр эстраднай песні «Комплимент» (кіраўнік Л.С.Малышава).

Школа мастацтваў аказвае наступныя віды платных паслуг для насельніцтва горада:

- навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту мастацтву (група эстэтычнага развіцця);

- навучанне дзяцей малодшага школьнага ўзросту мастацтву (падрыхтоўчая група);

- пракат інструментаў;

- ксеракапіраванне;

- пошук інфармацыі ў Інтэрнэце;

- канцэртныя праграмы да юбілеяў і ўрачыстасцяў;

- курсы індывідуальнага навучання ігры на інструментах, незалежна ад узросту.
© Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.