Старшыня – Гаспадарова Святлана Сяргееўна, тэл. +3751592 42795, маб. 80297855040.
Кіраўнік справамі – Шыш Святлана Леанідаўна, тэл. +3751592 44670.
Інспектар – Семко Вольга Аляксандраўна, тэл. +3751592 42530.
Электронная пошта: selispolkom@koreni.by
Рэжым працы і прыёму грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца з 8.00 да 17.00;
серада з 8.00 да 20.00.
Перапынак на абед: ад 13.00 да 14.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Электронныя звароты падаюцца толькі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для грамадзян бясплатны.
«Прамыя тэлефонныя лініі» праводзяцца 1 раз у квартал (першая серада студзеня, красавіка, ліпеня, кастрычніка) з 12.00 да 13.00 па тэлефонах: +3751592 42795, 80297855040.
Пастаянна дзеючы орган, які забяспечвае арганізацыю работы на тэрыторыі сельсавета, – Каранёўскі сельскі выканаўчы камітэт.
Прадстаўнічым дзяржаўным органам на тэрыторыі сельсавета і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання з'яўляецца Каранёўскі сельскі Савет дэпутатаў.
Каранёўскі сельсавет утвораны ў 1940 годзе, размешчаны ў заходняй частцы Смаргонскага раёна. Плошча сельсавета складае 17396,31 га.
Цэнтральным населеным пунктам сельсавета з'яўляецца аграгарадок Асінаўшчызна, размешчаны за 6 кіламетраў ад горада Смаргоні.