Афіцыйны сайт

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва

У Смаргонскім раёне створаны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бізнесарыенцір".

Асноўнымі мэтамі дзейнасці цэнтра з'яўляюцца аказанне суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва садзейнічанне ў арганізацыі і ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку ў атрыманні фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, інфармацыйных, метадычных і кансультацыйных паслуг, у падрыхтоўцы і забеспячэнні прызначаных суб'ектаў кваліфікаванымі кадрамі, а таксама іншае садзейнічанне ў ажыццяўленні іх дзейнасці.

Цэнтр размешчаны па адрасе: г.Смаргонь, вул.Чыгуначная, 34, офіс 1.
Кантактныя тэлефоны: 3-22-04, (029)6773484, (029)6373068.

Цэнтр аказвае рэальную інфармацыйную, арганізацыйную і эканамічную падтрымку індывідуальным прадпрымальнікам і суб'ектам малога бізнесу, а таксама ўсім, хто толькі плануе ім заняцца.