Афіцыйны сайт

Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”

Адрас: 231000, Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, вул. Кірава, 2.
Е-mail: csa-smorgon@tut.by 
Сайт: http://csa-smorgon.by/
Рэжым працы:
Прыёмная з 8.00 да 18.00, субота з 8.00 да 15.00, нядзеля - выхадны.
тэл.: 8 (01592) 4-46-71.
тэлефон/факс: 8 (01592) 4-46-28.
Дырэктар: Малышава Алена Станіславаўна.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: серада 9.00-13.00, 14.30-16.30
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: Токарава Вольга Мікалаеўна, тэл. 8 (01592) 4-46-40.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: Пахомава Марына Паўлаўна, тэл. 8 (01592) 4-46-40. 
Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце: Хадановіч Ніна Яўгенаўна, тэл. 8 (01592) 4-46-08.


ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага” рэалізуе адукацыйныя праграмы, накіраваныя на эстэтычнае  выхаванне  навучэнцаў, творчае самавыяўленне дзяцей, развіццё іх мастацкага густу, арганізацыю вольнага часу і прафесійную арыентацыю.

Калектыў настаўнікаў і канцэртмайстраў складаецца з 89 кваліфікаваных спецыялістаў. 
Школа працуе па трох напрамках: музычнае, мастацкае і харэаграфічнае. Музычны напрамак прадстаўлены наступнымі аддзяленнямі: фартэпіянным, струнна-смычковым, струнна-народным, народным, харавым, эстрадным, тэарытычным, аддзяленнем духавым і удадным інструментаў.

Школа мастацтваў аказвае наступныя віды платных паслуг для насельніцтва горада: 
- навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту мастацтву (група эстэтычнага развіцця);
- навучанне дзяцей малодшага школьнага ўзросту мастацтву (падрыхтоўчая група);
- пракат інструментаў;
- ксеракапіраванне;
- пошук інфармацыі ў інтэрнэце;
- канцэртныя праграмы да юбілеяў і ўрачыстасцяў;
- курсы індывідуальнага навучання гульні на інструментах, незалежна ад узросту;
- навучанне сучаснаму (усходняму) танцу. 
За гады існавання ў Смаргонскай школе мастацтваў склалася шмат выдатных традыцый: правядзенне навагодніх святочных канцэртаў  “Калядныя сустрэчы”, вечары сустрэч з выпускнікамі, свята  першакласнікаў, тэматычныя вечары, ушанаванне юбіляраў. Навучэнцы і настаўнікі, а таксама ўзорныя і народныя калектывы школы актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях, конкурсах, сустрэчах і семінарах, прадстаўляючы свае майстэрства не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны: Расія (г. Анапа, г. Красназнаменск, г. Масква, г. Санкт-Пецярбург, г. Тула, г. Смаленск), Украіна (г. Кіеў, г. Ужгарад, г. Луцк, г. Роўна, г. Драгобыч,), Польша (г. Сейны, г. Мронгава, г. Люблін),  Літва (г. Лаздзіяй, г. Вісагінас, г. Вільнюс, г. Паланга), Латвія (г. Рыга), Аўстрыя (г. Вена), Італія (г. Ланчыяна, г.Рыміні), Чэхія (г. Прага).

У 2012 годзе рашэннем савета Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджана заахвочвальная прэмія з уручэннем пасведчання Спецыяльнага фонду Прызідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Савіцкай Алене (клас настаўніка Грагоўскай В.А.) - лаўрэату VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструметах імя І.І.  Жыновіча

На базе школы працуюць 5 калектываў са званнем “народны”: ансамбль сучаснай камернай музыкі “Субито” (кіраўнік Л.В.Панамарова), ансамбль народнай музыкі “Явар” (кіраўнік В.У. Бортнік), струнны ансамбль “Кантрасты” (кіраўнік С.П. Коваль), вакальны гурт «Кантабіле» (кіраўнік С.Л. Садоўская), народны сямейны калектыў Жых (кіраўнік И.В.Жих) і 7 калектываў са званнем “узорны”: ансамбль народнай музыкі “Гулянок” (кіраўнік Жых Ч.А.), ансамбль танца “Вілляначка” (кіраўнік Рацько П.В.), ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (кіраўнік Захарава А.Д.), струнны ансамбль “Чароўная скрыпка” (кіраўнік Жук В.М.), ансамбль віяланчэлістаў “ВИО-Фантазия” (кіраўнік Мартынчык А.І.), струнны ансамбль “Заводные смычки” навучэнцаў малодшых класаў (кіраўнік Петрасян Я.В.), тэатр эстраднай песні “Комплимент” (кіраўнік Малышава Л.С.)