Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05

Историко-культурное наследие района

 

 


ПАМЯТКА
аб патрабаваннях заканадаўства па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь

(распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры)

Гiсторыка-культурная спадчына -  сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
 Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Смаргонскім раёне адносяцца помнікі археалогіі (14), помнікі гісторыі (3), помнікі архітэктуры (16), уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
 На кожную гісторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры  ад 28.12.2016 № 89.
Складанне пашпарта забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць і ажыццяўляецца за кошт яго сродкаў (артыкул 100).
 
Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваюцца зоны аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Межы зоны аховы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Праект зон аховы распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць.Распрацоўка горадабудаўнічай і землеўпарадкавальнай дакументацыі, а таксама іншай праектнай дакументацыі, рэалізацыя якой можа аказаць уздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці, без нанясення зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або без іх устанаўлення забараняецца (артыкул 105).

Ахоўнае абавязацельства
 Патрабаванні да ўтрымання і выкарыстання нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры ад 28.12.2016 № 90 і  падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў двух экзэмплярах на кожную гісторыка-культурную каштоўнасць. 
Рэгіструецца ахоўнае абавязацельства ў раённым выканаўчым камітэце. Адзін экзэмпляр выдаецца ўласніку гісторыка-культурнай каштоўнасці, другі захоўваецца ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. 
Пры пераходзе права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якім размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, ахоўнае абавязацельства, падпісанае былымі ўласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, лічыцца страціўшым сілу (артыкул 121).
Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для прызнання здзелкi па набыцці права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай (артыкул 75).

Ахоўная дошка
На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца наступная інфармацыя:
- прыналежнасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
-  назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
-  указанне на адказнасць за прычыненне гісторыка-культурнай каштоўнасці шкоды або за яе знішчэнне.
Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры ад 28.12.2016 № 89 (артыкул 104).


Выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Навукова-даследчыя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (артыкул 115).
Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.


 

Список культурно-исторических ценностей Сморгонского района и их собственники